Знайсці
25.04.2018 / 10:529РусŁacБел

У ЗША мужчына хацеў саскочыць з моста. Грузавікі выстраіліся ў лінію, каб выратаваць яго ФОТА

У ноч на 24 красавіка паліцыя штата Мічыган атрымала паведамленні, што на трасе каля Дэтройта з'явіўся патэнцыйны самазабойца. Ён стаў на мост над праезнай часткай і пагражаў саскочыць на дарогу. Мужчыну ўдалося выратаваць — з дапамогай некалькіх кіроўцаў грузавікоў, перадае CNN.

Спачатку паліцыянты перакрылі рух на трасе. Затым яны звязаліся з дальнабойшчыкамі і папрасілі іх дапамагчы. 13 грузавікоў размясцілі проста пад мостам, перакрыўшы ўсю дарогу, так кіроўцы скарацілі вышыню патэнцыйнага падзення амаль у два разы. Прадстаўнік паліцыі адзначыў, што зварот да дальнабойшчыкаў у такіх выпадках — не рэдкасць, але ён упершыню бачыў так шмат удзельнікаў «аперацыі».

Перамовы з мужчынам працягваліся больш за чатыры гадзіны. У выніку ён пагадзіўся спусціцца і звярнуўся па медыцынскую дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930