Знайсці
24.04.2018 / 10:13РусŁacБел

Фестываль кіно «Паўночнае ззянне» прадубляваў самыя папулярныя паказы. Паспейце набыць квіток!

Чацвёрты фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне», які ў гэтым годзе праходзіць з 19 па 26 красавіка ў сталічным кінатэатры «Мір», па вялікіх просьбах гледачоў дублюе паказы на самыя папулярныя фільмы праграмы. Гэта тры карціны, на якія не ўсім ахвотным дасталіся квіткі, не прапусціце гэтым разам!

«Мары Каля мора»: 27 красавіка. Гэта гісторыя барацьбы, любові, пошуку ідэнтычнасці і жадання рухацца наперад ад асобы дзяўчынкі-падлетка і яе рэлігійных бацькоў. Калі здаецца, што ўсё вакол застаецца нерухомым…

«Жахлівая Жанчына»: 28 красавіка, гэта гісторыя рамантычных адносін, у якіх дамінуе жанчына. Раптам і вельмі жорстка. Хлопцы, сцеражыцеся маніпуляцый, якія ўбачыце.

«Былая жонка»: 29 красавіка, фільм распавядае гісторыю трох адносін, у якіх сяброўка, жонка і былая жонка збіраюцца разам, каб падзяліцца сатырычнай гісторыяй чалавечых узаемаадносін, ад закаханасці да разводу.

Кошт квіткоў — 6 рублёў. Пачатак усіх паказаў а 19:00.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930