Знайсці
24.04.2018 / 04:2517РусŁacБел

Расійскія каналы выдалі кадры з фільма 2016 года ў якасці доказу інсцэніроўкі хімічнай атакі ў Думе

У выпусках навін на «Першым канале» і «Расіі 1» у якасці доказаў таго, што хімічная атака ў сірыйскай Думе была інсцэніравана, выкарыстоўвалі кадры з мастацкага фільма 2016 года, знятага сірыйскім рэжысёрам Хумамам Хусары і прысвечанага хімічнай атацы 2013 года, піша «Дождь».

У выпуску навін на «Першым канале» ад 22 красавіка вядучая сказала, што «заходнія палітыкі і прэса ігнаруюць відавочныя доказы таго, што ніякай хімічнай атакі ў сірыйскім горадзе Дума не было». «Напярэдадні з'явіліся сведчанні відавочцаў, яны таксама кажуць, што відэакадры, знятыя баевікамі ў шпіталі, былі інсцэніроўкай», — пракаментавала яна фатаграфіі са здымак фільма Хусары.

Тыя ж кадры былі паказаны ў праграме «Весті неделі» з Дзмітрыем Кісялёвым ад 22 красавіка. «Мы яшчэ здымалі, як дзеці ў квартале былі раскіданыя: хто ў машынах, хто побач з машынамі, хто пад машынамі. Усе яны былі нібыта загінуўшымі. Іх твары былі жоўтымі», — кажа ў рэпартажы Фарэс Мухамад Маяса, прадстаўлены як удзельнік здымачнай групы.

Паказаныя ў праграмах кадры апублікавала выданне Global Times у 2016 годзе. На іх адлюстраваныя здымкі мастацкага фільма, прысвечанага хімічнай атацы 2013 года ў сірыйскай Гуце. Яны праходзілі ў верасні 2016 года.

Фота: скрыншот эфіру «Першага канала».

Здымкі фільма Хумамам Хусары. 2016 год. Фота: Global Times.

Фота: Global Times.

Пра ўжыванне хімічнай зброі ў Думе 7 красавіка першымі паведамілі сірыйскія праваабаронцы. Паводле іх інфармацыі, у выніку загінулі некалькі дзесяткаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031