Знайсці
19.10.2008 / 22:472РусŁacБел

Глеб вылечыўся ад траўмы

Ён выйшаў на матч у нядзельным матчы супраць каманды «Атлетык», што з Краіны Баскаў.

У нядзелю ўвечары ў Більбао, што ў Краіне Баскаў, прайшоў матч 7-га туру чэмпіянату Гішпаніі па футболе між тамтэйшым «Атлетыкам», што традыцыйна камплектуецца з гульцоў-баскаў, і «Барсэлёнай».

Каталёнцы выйгралі зь лікам 1:0. Адзіны гол на 63-й хвіліне забіў Самюэль Это’o.

Матч цікавы для нас тым, што пасьля некалькі тыдняў, праведзеных па-за полем у выніку атрыманай траўмы, на поле выйшаў беларускі паўабаронца Аляксандар Глеб.

Ён зьявіўся на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Цьеры Анры.

Супернік барысаўскага БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў «Рэал» выйграў у суботу ў мадрыдзкім дэрбі ў гасьцях у Атлетыка – 1:2 (Сімаў, 90 – Ван Ністэльрой, 1, Ігуаін – 90+6 з пэнальці).

Пасьля сямі тураў «Барсэлёна» з «Рэалам» дзеляць 3-е месца (у іх па 16 пунктаў), у лідэрах Валенсія (19) і Вільярэал (17).

У наступным туры «Барсэлёна» згуляе дома з «Альмэрыяй». А ў гэту сераду ў Лізе чэмпіёнаў з швайцарскім «Базэлем».

ул. інф.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031