Знайсці
23.04.2018 / 16:05РусŁacБел

У Нідэрландах затрымалі падазраванага ў крадзяжы 600 біткоін-фермаў ісландца

Нідэрландская паліцыя затрымала ісландца Сіндры Тор Стэфансана, падазраванага ў крадзяжы 600 камп'ютараў, якія выкарыстоўваюцца для майнінгу крыптавалют, паведамляе Assocciated Press.

Прадстаўнікі паліцыі распавялі агенцтву, што падазраваны быў затрыманы ў нядзелю ўвечары ў цэнтры Амстэрдама. Раскрываць дэталі спецаперацыі паліцыя адмовілася, пракуратура працуе над яго экстрадыцыяй на радзіму.

Раней паведамлялася, што Стэфансану ўдалося збегчы з турмы ў Ісландыі на мінулым тыдні і паляцець у Швецыю. Ён разам з дзесяццю іншымі падазраванымі ў крадзяжы камп'ютараў быў затрыманы ў лютым гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031