Знайсці
22.04.2018 / 21:0735РусŁacБел

Сусветны патрыярхат разгледзеў пытанне Парашэнкі пра асобную царкву

Сінод Сусветнага патрыярхата разгледзеў прапанову Украіны пра стварэнне на яе тэрыторыі незалежнай ад РПЦ царквы, пра канкрэтнае рашэнне пакуль што не паведамляецца.

Сінод Сусветнага патрыярхата пад кіраўніцтвам патрыярха Варфаламея правёў чарговую сесію, на якой разгледзеў прашэнне Украіны аб прадастаўленні аўтакефаліі.

«Такім чынам, як сапраўдная матчына царква, [Сусветны патрыярхат] вывучыў пытанні, якія адносяцца да царкоўнай сітуацыі ва Украіне, што рабілася і ў мінулыя сінадальныя сесіі», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце патрыярхата.

Сінод мае намер узаемадзейнічаць з усімі сястрынскімі цэрквамі для вырашэння сітуацыі ва Украіне. «Атрымаўшы ад царкоўных і грамадзянскіх уладаў, якія прадстаўляюць мільёны ўкраінскіх праваслаўных хрысціян, прашэнне аб прадастаўленні аўтакефаліі, [Сінод] вырашыў падтрымліваць цесную сувязь і ўзаемадзейнічаць з сястрынскімі праваслаўнымі цэрквамі па гэтым пытанні», — адзначаецца ў паведамленні.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў сваю чаргу паведаміў, што Сусветны патрыярхат пачынае працэдуры, неабходныя для прадастаўлення аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031