Знайсці
21.04.2018 / 11:364РусŁacБел

Як сёння выглядае месца гібелі Паўла Шарамета ФОТА

Так сёння выглядае месца гібелі журналіста Паўла Шарамета на рагу вуліц Багдана Хмяльніцкага і Івана Франка ў Кіеве.

Павел Шарамет — беларускі журналіст, працаваў у Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан», аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакументальных фільмаў «Чачэнскі дзённік», «Дзікае паляванне», «1991 — Апошні год імперыі», «Апошняя вышыня генерала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Смерць з адкрытай датай».

Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля, які належаў кіраўніку «Украінскай праўды» Алене Прытуле (у момант выбуху яе ў машыне не было). Выбух адбыўся у 7:45, калі Шарамет выехаў з дома на работу.

Да гэтага часу забойцы журналіста не знойдзеныя.

НБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031