Знайсці
20.04.2018 / 12:484РусŁacБел

У Англіі знойдзеныя косткі самай вялікай істоты з усіх, што жылі на Зямлі

У Англіі былі знойдзеныя косткі гіганцкай дагістарычнай воднай рэптыліі. Археолагі сцвярджаюць, што яны належаць іхтыязаўру — буйной жывёле, што існавала на Зямлі прыкладна 205 мільёнаў год таму. Дарослая асобіна магла дасягаць даўжыні 26 метраў, гэта значыць была нават большай за сучаснага сіняга кіта.

Рэканструкцыя знешняга выгляду іхтыязаўраў. manchester.ac.uk.

Парэшткі іхтыязаўраў выяўленыя па ўсім свеце ў самых розных месцах. Гэтыя рэптыліі жылі ў акіянах ранняга трыясу і позняга крэйдавага перыяду. Косткі новай асобіны былі знойдзеныя ля Брысталя і дазволілі навукоўцам ацаніць не толькі асобныя канечнасці, але і ўсю рэптылію цалкам. Даследчыкі адзначаюць, што канкрэтна гэты іхтыязаўр адрозніваўся велізарным памерам нават сярод сваіх суродзічаў.

Косткі знайшоў паляўнічы за выкапнямі Пол дэ ла Саль у 2016 годзе на пляжы Лілстока, прыкладна за 80 км ад Брысталя. Спачатку ён падумаў, што гэта проста старая парода, але, уважліва вывучыўшы лініі і выпукласці, прыйшоў да высновы, што перад ім велізарная закамянеласць, якая можа быць часткай сківіцы старажытнага драпежніка. Ён выклікаў на раскопкі экспертаў, якія прыйшлі да высновы, што гэтая асобіна — самая буйная з вядомых на сёння.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031