Знайсці
19.04.2018 / 11:46РусŁacБел

Бясплатная сетка Free Wi-Fi Minsk з'явілася ў беларускай сталіцы

Бясплатная сетка Free Wi-Fi Minsk стала даступнай у Мінску з 19 красавіка. Скарыстацца ёю могуць як жыхары горада, так і яго госці, у тым ліку замежнікі. Пад назвай Free Wi-Fi Мінск аб'яднаны больш за 100 грамадскіх пунктаў доступу, усталяваных кампаніяй «Дзелавая сетка».

«Раней скарыстацца бясплатным доступам да Інтэрнэту можна было, падключыўшыся да сеткі Wi-Fi.BN.BY. Гэта тэставая назва, якая была не самай зразумелай, асабліва для замежнікаў. Мы вывучылі досвед еўрапейскіх сталіц і вырашылі аб'яднаць усе нашы пункты бясплатнага Wi-Fi у адзіную сеткі пад назвай Free Wi-Fi Мінск», — растлумачыў генеральны дырэктар ТАА «Дзелавая сетка» Павел Аляксеенка.

На дадзены момант у сетку ўваходзіць 115 аб'ектаў доступу да грамадскага Wi-Fi. Сеткай Free Wi-Fi Minsk можна скарыстацца ў многіх буйных гандлёвых цэнтрах, дзясятках кафэ, аўтазаправачных станцыях А-100 АЗС, у шэрагу бальніц, гасцініц, аддзяленняў банкаў. Для падлучэння неабходна ўвесці свой нумар мабільнага і атрымаць на яго пароль. Наступныя аўтарызацыі ў сетцы будзе праходзіць у карыстальніка аўтаматычна. Пасля падлучэння да сеткі інтэрнэтам можна карыстацца бясплатна неабмежаваную колькасцю часу, патлумачылі ў кампаніі.

«Дзелавая сетка» плануе развіваць і пашыраць сетку Free Wi-Fi Minsk, дадаючы ў яе новыя пункты доступу. Так, ужо ў 2018 годзе грамадскі Wi-Fi з'явіцца на станцыях метро Кастрычніцкая і Купалаўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031