Знайсці
12.04.2018 / 18:363РусŁacБел

Упершыню ў гісторыі знойдзеныя вельмі салёныя падлёдныя азёры

Навукоўцы з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі выявілі пад ледавікамі на поўначы Канады два возеры з вельмі салёнай вадой. Дагэтуль былі вядомыя толькі прэснаводныя падлёдныя азёры. Аб сваёй працы навукоўцы распавялі ў часопісе Science Advances.

Ледавіковы купал выспы Дэвон. Фота: Anja Rutishauser

Азёры на глыбіні ад 550 да 750 метраў пад паверхняй ледавіковага купалу выспы Дэвон (Канада) навукоўцы выявілі з дапамогай радыёлакацыйных установак, сігнал ад якіх па-рознаму адлюстроўваецца ад розных паверхняў. Плошчы выяўленых азёраў — прыкладна пяць і восем квадратных кіламетраў адпаведна.

«У гэтай частцы ледавіковага купалу выспы Дэвон лёд прамярзае да зямлі, так што мы і не чакалі знайсці вады, — распавяла адна з аўтараў працы, аспірант Альбертскага ўніверсітэта Аньян Рутышаўзер. — Мы бачылі, што радыёлакацыйныя сігналы казалі аб прысутнасці вады, але думалі, што вада не можа захоўвацца пад гэтым ледніком, дзе тэмпература складае ніжэй за -10°C».

Вада ў азёрах застаецца вадкай пры адмоўных тэмпературах праз тое, што ўтрымлівае вельмі шмат соляў — у чатыры-пяць разоў больш, чым звычайная марская. Незвычайныя ўмовы цікавыя навукоўцам тым, што яны даволі падобныя да ўмоваў на пакрытых лёдам спадарожніках планет Сонечнай сістэмы, напрыклад, спадарожніка Юпітэра Еўропы. Акрамя таго, у азёрах могуць жыць мікраарганізмы, ізаляваныя ад астатняга свету на працягу дзясяткаў тысяч гадоў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031