Знайсці
12.04.2018 / 15:5820РусŁacБел

У час водпуску вызвалены ад пасады дэкан Інстытута журналістыкі БДУ

Як стала вядома «Нашай Ніве», ад сваёй пасады вызвалены дэкан Інстытута журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік. 

Сяргей Дубовік, фота journ.bsu.by

Адбылося гэта на днях, у час, калі Дубовік быў у водпуску. 

Гэтую інфармацыю нам пацьвердзілі работнікі інстытута. 

Дубовік займаў пасаду дэкана з 2005 года, а раней паспеў пабыць і галоўным рэдактарам «Рэспублікі», і прэс-сакратаром прэм'ер-міністра. 

Цяпер абавязкі Дубовіка выконвае яго намесніца, Вольга Самусевіч. Каго прызначаць на месца дэкана, пакуль невядома. 

Адназначна можна сказаць, што кадравыя змены выкліканыя палітыкай новага рэктара БДУ Андрэя Караля. 

У прыватнасці, планавалася не толькі прызначыць новае кіраўніцтва, але і пазбавіць інстытут яго статусу, вярнуўшыся да фармату факультэта. Але ад гэтых планаў пакуль адмовіліся. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031