Знайсці
11.04.2018 / 16:0975РусŁacБел

Былы міністр замежных справаў Антановіч: «Нацыянальная рэлігія Беларусі — гэта праваслаўе»

Яшчэ напачатку сакавіка ў Маскве на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ламаносава адбылася навуковая канферэнцыя «Асэнсаванне альтэрнатыўных канцэпцый расійска-беларускай гісторыі». Яе арганізатарам выступіў Фонд развіцця інстытутаў грамадзянскай супольнасці «Народная дыпламатыя». Цяпер жа ў расійскай прэсе з’яўляюцца пэўныя падрабязнасці гэтай падзеі.

Іван Антановіч. Фота Кірылы Хілько.

На канферэнцыі прысутнічалі такія прарасійскія дзеячы, як Леў Крыштаповіч ці Кірыл Авяр’янаў-Мінскі. Удзельнічаў у канферэнцыі і былы міністр замежных справаў нашай краіны Іван Антановіч, які стала жыве ў Маскве. Менавіта Антановіч два гады (1997—1998) адказваў за міжнародную палітыку Беларусі.

Ягоная пазіцыя палягае ў тым, што Беларусь знаходзіцца на мяжы разлому ў славянскім свеце. «Беларуская дзяржаўнасць сфармавалася ва ўлонні рускай дзяржаўнай традыцыі, нацыянальная рэлігія беларусаў — праваслаўе, прынятае ў часы Кіеўскай Русі,«дзяржавы-прамаці», — сказаў Антановіч.

Ён абураўся на тых гісторыкаў, якія спрабуюць узвялічваць «літоўска-польскі» перыяд у гісторыі нашай краіны і ачарняюць «руска-імперскі».

З ім спрабаваў спрачацца дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук Вячаслаў Даніловіч, які адзначаў, што беларуская дзяржаўнасць фарміравалася і ў рамках ВКЛ, і Рэчы Паспалітай, і БНР, і БССР, і шмат дзе яшчэ.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031