Знайсці
10.04.2018 / 18:066РусŁacБел

Мужчына напаў на жанчыну з дзіцём у Брэсце. Магчыма, ён быў узброены нажом

Мужчыну затрымалі, шукаюць відавочцаў.

Інцыдэнт адбыўся 8 красавіка прыкладна а 18-й на прыпынку грамадскага транспарту «Праспект Машэрава», побач з крамай «Электрасіла». Мужчына, у руках у якога быў падобны на нож прадмет, накінуўся на жанчыну і яе 16-гадовую дачку. Хулігана напалохалі двое мінакоў, якія прыйшлі на дапамогу брэстчанкам.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі зламысніка. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы мясцовы жыхар 1962 года нараджэння. Цяпер супрацоўнікі РАУС Ленінскага раёна Брэста шукаюць сведкаў здарэння. Відавочцаў просяць пазваніць па тэлефонах +37533 303 60 06, +37529 220 03 98 або на лінію 102.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031