Знайсці
05.04.2018 / 12:1615РусŁacБел

Даследаванне выявіла, што амаль ніхто не ўмее пісаць самую звычайную лацінскую літару

Даследаванне, апублікаванае ў часопісе Journal of Experimental Psychology: Human Perception and Performance, паказвае, што ў большасці носьбітаў ангельскае мовы ёсць праблемы з напісаннем малое літары g з «пятлёй». 

Як вядома, друкаваная малая літара g (лац. «гэ», анг. «джы») мае два варыянты напісання: складаны (з «пятлёй») і спрошчаны (з адкрытым хвосцікам). Выкарыстанне таго ці іншага варыянту залежыць ад тыпу шрыфта. 

Як выявілася, пісаць варыянт з «пятлёй» не можа амаль ніхто. А большасць нават дакладна не памятае, як гэта літара выглядае. 

Даследчыкі папрасілі 38 дарослых добраахвотнікаў назваць літары, якія маюць два варыянты маленькага напісання. Толькі двое ўспомнілі пра літару g, і толькі адзін з іх змог правільна яе напісаць.

Потым навукоўцы папрасілі 16 новых валанцёраў прачытаць пра сябе тэкст, называючы услых словы, дзе ёсць літара g. Затым паддоследных папрасілі напісаць тую літару g, якую яны бачылі 14 разоў. Толькі адзін чалавек даў рады гэтаму заданню — астатнія ж напісалі варыянт без «пятлі» або заблыталіся ў лініях.

Іншым разам навукоўцы прапанавалі 25 добраахвотнікам выбраць правільны варыянт напісання літары з чатырох варыянтаў:

Толькі 28% чалавек змаглі назваць правільны варыянт (3). Гэта пацвярджае тэорыю пра тое, што падчас чытання людзі не ўглядаюцца ў літары дэталёва.

Нягледзячы на тое, што людзі, чые мовы выкарыстоўваюць лацінскі алфавіт, бачаць гэтую літару штодня, варыянт яе напісання з «пятлёй» не вывучаюць у школах, таму і напісанне яе выклікае складанасці. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930