Знайсці
24.03.2018 / 16:00РусŁacБел

Пад Рэчыцай падчас пажару загінуў мужчына

Мужчына загінуў на пажары ў вёсцы Пракисель Рэчыцкага раёна, паведамілі БелТА у Гомельскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне ў раённае падраздзяленне МНС паступіла 23 сакавіка ў 6 гадзін 36 хвілін. Па прыбыцці службаў выратавання да месца пажару адкрыта гарэў дах цаглянага жылога дома, столь абрынулася.

Падчас тушэння агню пры разборцы будаўнічых канструкцый на падлозе ў пакоі быў знойдзены труп мужчыны 1963 года нараджэння, які пражываў у доме з дазволу гаспадыні.

Агнём знішчана 50 кв.м даху і столь, пашкоджаная маёмасць. Прычына пажару высвятляецца. Адна з разгляданых версій - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Праверку праводзіць следча-аператыўная группа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031