Знайсці
24.03.2018 / 09:597РусŁacБел

Тэракт у Францыі: памёр паліцэйскі, які абмяняў сябе на закладніка

45-гадовы падпалкоўнік французскай паліцыі Арно Белтрам, які 23 сакавіка абмяняў сябе на апошняга закладніка тэрарыста, сканаў ад ран, паведаміла Бі-бі-сі.

Серыя нападаў, у выніку якой загінулі чатыры чалавекі і былі параненыя 16, адбылася ў дэпартаменце Од на поўдні Францыі. Мужчына напаў на аўтамабіліста, адабраў яго машыну, страляў па паліцыянтах, што вярталіся з прабежкі, а затым узяў у закладнікі наведнікаў супермаркета.

Нападнік быў забіты паліцыянтам спецназам. Паводле МУС Францыі, ім аказаўся ураджэнец Марока Рэдуан Лакдзім, які пражываў у Каркасоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930