Даслаць навіну
Знайсці
13.03.2018 / 20:24 14

Украіна выправадзіла студэнта-паляка, які спаліў украінскі герб у каміне ФОТЫ

СБУ выправадзіла з Украіны грамадзяніна Польшчы, студэнта аднаго з вышэйшых навучальных устаноў Цярнопаля, за публічны здзек над стылізаваным малюнкам герба Украіны, паведамляе прэс-служба СБУ ў Цярнопальскай вобласці.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Праваахоўнікі ўстанавілі, што 19-гадовы паляк падчас адпачынку з сябрамі ў установе грамадскага харчавання публічна спаліў у каміне стылізаваную выяву малога герба Украіны, што ўпрыгожвала сцяну залы.

«З прычыны адсутнасці ў дзеяннях замежніка складу злачынства і адначасовай неадпаведнасці яго далейшага знаходжання ва Украіне інтарэсам забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы, 12 сакавіка правапарушальніка прымусова вярнулі на тэрыторыю Польшчы з забаронай ўезду ва Украіну тэрмінам на тры гады», — гаворыцца ў паведамленні.

У СБУ патлумачылі, што прымусова выправадзілі студэнта за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў, якія адкрыта прыніжалі нацыянальны гонар і годнасць украінцаў, а таксама маглі прывесці да распальвання нацыянальнай нянавісці.

15
из Гродно / адказаць
14.03.2018 / 05:34
Япончык,Если герб УПА,тогда молодец земляк 
1
Ян / адказаць
14.03.2018 / 07:51
Аляксей ,прыгледзьцеся,там па цэнтры меч замест стылізаванай літары "Л"
3
Дед Талаш / адказаць
14.03.2018 / 10:24
Аляксей ,  Ага, герб существует с тех времен когда великие укры начали копать Черное море!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31