Знайсці
13.03.2018 / 15:35РусŁacБел

Каля халоднай зоркі знойдзена вельмі падобная да Зямлі планета

Навукоўцы выявілі 15 новых планет, на адной з якіх можа быць вада і жыццё. Яны круцяцца вакол чырвоных карлікаў — зорак, у некалькі разоў меншых і халаднейшых за Сонца. Даследаванне апублікаванае ў часопісе The Astronomical Journal.

Ілюстрацыйны малюнак

Усе гэтыя экзапланетныя сістэмы выявіў касмічны апарат Kepler. Самы яркі з чырвоных карлікаў — K2-155 — размешчаны за 200 светлавых гадоў ад Зямлі.

Навукоўцы мяркуюць, што на паверхні экзапланеты, якая атрымала назву K2-155d, можа быць вада, прычым у вадкім выглядзе. Такую выснову даследчыкі зрабілі дзякуючы камп'ютарнаму мадэляванню на аснове дадзеных «Кеплера» і наземных тэлескапічных назіранняў. Згодна з камп'ютарнай сімуляцыяй, на K2-155d можа быць атмасфера, а кліматычныя ўмовы на ёй могуць быць падобныя на зямныя.

Цяпер неабходна правесці больш дакладныя даследаванні, вызначыць памер і тэмпературу планеты. Для гэтага спатрэбіцца задзейнічаць больш складаныя методыкі вымярэння гэтых параметраў.

Акрамя гэтага, астраномы даследавалі залежнасць памеру планет зорнай сістэмы ад колькасці металу ў зорцы. Лічыцца, што чым больш яго ў зорцы, тым большы памер планет, што круцяцца вакол яе. Новыя дадзеныя пацвердзілі гэтую гіпотэзу. Самая буйная планета з знойдзеных (яе радыус ў тры разы перавышае радыус Зямлі) круціцца вакол зоркі з найбольшым утрыманнем металу.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930