Знайсці
13.03.2018 / 10:4521РусŁacБел

Сабчак назвала Крым крыніцай «бед і праблем»

Кандыдат у прэзідэнты Расіі Ксенія Сабчак назвала Крымскі паўвостраў крыніцай «бед і праблем», якія яшчэ трэба будзе вырашаць наступнаму пакаленню. Пра гэта яна заявіла падчас дэбатаў на «Першым канале», піша tvrain.ru

«Я лічу, што гэта — велізарная праблема і яшчэ маім дзецям трэба будзе яе вырашаць, крымскую праблему, з-за якой у нас сёння і санкцыі, і ўсе беды, і вялікая колькасць праблем з усім светам. Гэта вялікая праблема», — сказала Сабчак.

Яна дадала, што збіралася паехаць у Крым з гуманітарнай місіяй, а не ў рамках перадвыбарнай кампаніі. Інфармацыю пра паездку туды з мэтай агітацыі Сабчак назвала «хлуснёй».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930