Знайсці
12.03.2018 / 22:01РусŁacБел

Навукоўцы распавялі пра рызыку раставання ў Арктыцы пахаванняў жывёл з сібірскай язвай 

Рызыка раставання ў Арктыцы і Сібіры жывёльных могiльнiкаў з сібірскай язвай вельмі вялікая, заявіў РІАН кіраўнік кліматычнай праграмы Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) у Расіі Аляксей Какорын.

Ілюстрацыйнае фота: РІАН.

Паводле яго словаў, адбываецца не проста павольнае пратайванне вечнае мерзлаты Якуціі, Калымы і Паўночнай Сібіры, а хуткае раставанне тэрмакарста — падземнага ледзянога пласта. Акрамя таго, павялічваецца вясновая паводка, і рэкі размываюць берагі разам з могілкамі і могільнікамі. Да таго ж глеба ля берагоў становіцца мякчэйшай праз раставанне вечнае мерзлаты.

«Рэкі падмываюць жывёльныя могільнікі і старыя пахаванні людзей, якія памерлі ад сібірскай язвы. Нашы продкі часта хавалі сваіх блізкіх на высокіх берагах рэк, а сёння падмыццё берагоў ідзе значна хутчэй. Неабавязкова, што там могілкі з крыжамі. Гэта могуць быць амаль непрыкметныя магілы, якія нясуць небяспеку», — сказаў прадстаўнік WWF.

Як лічыць эксперт, неабходна скласці дэтальную карту жывёльных могiльнiкаў і чалавечых пахаванняў і старанна іх абследаваць.

У Расіі зарэгістравана больш за 100 тысяч так званых «сібіраязвенных скотамагільнікаў», у тым ліку каля 400 — у арктычным рэгіёне. Здольнасць спораў узбуджальніка сібірскай язвы доўга захоўвацца ў глебе (больш за 50 гадоў) стварае рэальную пагрозу ўзнікнення эпідэмій. Гэты ўзбуджальнік таксама разглядаецца як асноўны біялагічны агент біятэрарызму. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031