Знайсці
12.03.2018 / 21:266РусŁacБел

Ілан Маск распавёў, якая палітычная сістэма мае быць усталяваная на Марсе пасля каланізацыі

На штогадовым фестывалі SXSW у Тэхасе Ілан Маск, адказваючы на пытанні наведвальнікаў, распавёў аб планах SpaceX, пагрозах з боку штучнага інтэлекту і небяспецы заставацца на Зямлі ў найбліжэйшай будучыні, піша The Verge.

Ілан Маск (справа) падчас адказу на пытанні на фестывалі музыкі і кіно SXSW у Тэхасе, ЗША.

Кіраўнік SpaceX заявіў, што кампанія ажыццявіць першы выпрабавальны палёт да Марса ў пачатку 2019 года з дапамогай пакуль недабудаванай ракеты Big Falcon Rocket. Ён таксама адзначыў, што пакуль многія песімістычна ацэньваюць яго планы на палёты да Марса, але калі SpaceX гэта зробіць — астатнія бізнэсмены і ўрады краін «таксама ўступяць у гульню».

Нехта з гасцей пацікавіўся ў Маска пра тое, як, на ягоную думку, павінна быць уладкованая ўлада на Марсе.

Прадпрымальнік заявіў, што патрэбна прамая дэмакратыя, дзе новыя законы прымаюцца па дасягненні 60% кансэнсусу, а старыя могуць быць адмененыя, калі за гэта прагаласуе 40% чалавек.

На думку Маска, важнай часткай канстытуцыі марсіянаў стане прынцып заканчэння тэрміну дзеяння законаў у выпадку, калі іх ніхто не захоча працягваць.

Адказваючы на адно з пытанняў Маск вярнуўся да тэмы небяспекі штучнага інтэлекту. На яго думку, эксперты ў гэтай сферы «думаюць, што ведаюць больш, чым на самой справе» і ім «не падабаецца ідэя, што машына можа быць разумнейшая за іх». Маск растлумачыў, што пакуль алгарытмы прымяняюцца ў вузкіх галінах і ўяўляюць пагрозу толькі для працоўных месцаў, але з'яўленне ўніверсальнага «сверхразума» стане пагрозай цывілізацыі.

«Запомніце мае словы: штучны інтэлект нашмат больш небяспечны за ядзерную зброю. Я не асаблівы прыхільнік нагляду і рэгулявання, але гэта той выпадак, калі існуе вельмі сур'ёзная небяспека для грамадства. Чаму ў нас няма наглядных органаў? Гэта вар'яцтва», — выказаўся Ілан Маск.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930