Знайсці
12.03.2018 / 14:2236РусŁacБел

Ва Украіне праводзяць масавыя ператрусы ў агентаў Расіі, наведалі і журналістаў

Служба бяспекі Украіны праводзіць у панядзелак больш за 25 санкцыянаваных ператрусаў у розных рэгіёнах Украіны ў асоб, якія спрыяюць Расіі ў правядзенні антыўкраінскіх акцый.

Пра гэта паведамляе ў Facebook прэс-сакратар спецслужбы Алена Гітлянская.

Паводле яе слоў, падчас ператрусаў ужо канфіскаваныя прапагандысцкія матэрыялы, зброя, выбухоўка і многія іншыя доказы падрыўной працы супраць Украіны.

«На жаль, сярод гэтых грамадзян ёсць тыя, хто мае дачыненне да журналісцкага цэха, але прыналежнасць да прафесіі не можа быць індульгенцыяй ад законнай адказнасці за антыдзяржаўныя дзеянні. Таму просім вас не даваць заўчасныя ацэнкі да апублікавання ўсіх матэрыялаў», — піша Гітлянская.

Яна паабяцала, што больш падрабязная інфармацыя пра гэта з'явіцца на сайце СБУ пасля завяршэння ўсіх неабходных працэсуальных дзеянняў.

Па інфармацыі «Украінскай праўды», ператрусы, у прыватнасці, праходзяць у Кіеве, Дняпры, Харкаве і Адэсе. У сталіцы СБУ прыйшла да журналіста Юрыя Лукашына.

***

Як вядома, 8 сакавіка кіраўнік Цэнтра вызвалення палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімір Рубан быў затрыманы камандным пункце з арсеналам зброі.

У той жа дзень у яго дома правялі ператрус.

Яму было паведамлена пра падазрэнні па ч.1 арт. 263 КК «Незаконнае абарачэнне зброі», і ч.1 арт.14 «Падрыхтоўка да злачынства», ч.3 ст.258 «Тэрарыстычны акт».

Рашэннем Шаўчэнкаўскага райсуда Кіева Рубан узяты пад варту на 60 сутак без магчымасці закладу.

Чытайце таксама:

«Тысячы загінулых, збіраліся расстраляць цэнтр Кіева»: у СБУ распавялі аб прадухіленым тэракце

Новыя дэталі тэракта ў цэнтры Кіева: СБУ ўдалося паставіць відэакантроль проста ў машыну, у якой перавозілі зброю ВІДЭА

Кіраўнік украінскага «Цэнтра вызвалення палонных» затрыманы пры спробе ўвозу арсеналу зброі з ДНР. Імаверна, быў расійскім агентам

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930