Знайсці
11.03.2018 / 13:063РусŁacБел

Лё Пэна пазбавілі пасады ганаровага старшыні Нацыянальнага фронту

Жан-Мары Лё Пэн. Фота: AFP

Удзельнікі з'езда правай партыі «Нацыянальны фронт» Францыі, які праходзіць у горадзе Ліль, вырашылі ліквідаваць пост ганаровага старшыні, які займаў Жан-Мары Лё Пэн. Пра гэта паведаміў у нядзелю тэлеканал BFM, піша ТАСС.

У з'ездзе бралі ўдзел 1500 удзельнікаў. 79,9% з іх выказаліся за адабрэнне новага статутнага дакумента, адзначае тэлеканал.

Паведамляецца таксама аб пераабранні Марын Лё Пэн на пасадзе старшыні партыі. Яе кандыдатуру аднагалосна падтрымалі ўсе члены партыі на ўнутрыпартыйным рэферэндуме, вынікі якога былі абвешчаныя на з'ездзе. Гэта ўжо трэці тэрмін Марын Лё Пэн на пасадзе старшыні.

Жан-Мары Лё Пэн стварыў «Нацыянальны фронт» ў 1972 годзе і ўзначальваў партыю на працягу 39 гадоў. У 2011 годзе ён саступіў свой пост сваёй дачцэ Марын Лё Пен. У выніку ўзніклых паміж імі рознагалоссяў адносна курсу партыі Жан-Мары Лё Пэн быў выключаны з яе шэрагаў у 2015 годзе. Ён спрабаваў аспрэчыць гэтае рашэнне праз суд, аднак прайграў.

Тым не менш пост ганаровага старшыні за ім быў захаваны. Аднак у 2016—2017 гадах 89-гадовы палітык не быў дапушчаны новым кіраўніцтвам ні на адно важнае пасяджэнне. Жан-Мары Лё Пэн збіраўся прыехаць і на з'ездз ў Ліль, але пасля чарговага канфлікту з дачкой ён адмовіўся ад гэтых планаў.

Нагадаем, за лідарку «Нацыянальнага фронту» Марын Лё Пэн на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 34% французаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031