Знайсці
08.03.2018 / 18:5214РусŁacБел

 Як пачуваецца адзіны мужчына ў фальклорным калектыве ВІДЭА

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» наведала сельскіх артыстаў з вёскі Пласток Любанскага раёну. Героі выдання — чальцы самадзейнага калектыву «Беражніца» — жывуць як адна сям’я, дапамагаючы адно аднаму і поле абрабіць, і закалоць парсючка.

Шчырыя патрыёты сваёй малой радзімы прачыталі верш, прысвечаны роднай вёсцы, праспявалі даўнейшыя шлягеры ды расказалі, як часта даводзіцца ім раздаваць аўтографы ды адбівацца ад прыхільнікаў іхнай творчасці.

Вядоўца Віктар Шукеловіч высвятляў таксама, як адчувае сябе ў калектыве адзіны мужчына і ці дбаюць пра яго каляжанкі.

Аматары народнай песні ўзгадалі, як у іхнай вёсцы з'явіўся першы тэлевізар, што даўней замяняла мясарубку, у чым насілі дзяцей у лес, і патлумачылі, што такое «пранік» ды як «палаць гарбузікі».

Не абышлося і без вясёлых показак пра тое, як дзяўчына пераблытала палена з каровай, як даўней «вала на дуба цягнулі», сеялі соль ды збіраліся ляцець на пеўні ў Маскву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930