Знайсці
06.03.2018 / 19:068РусŁacБел

Фермерам з Камянеччыны, якія трапілі ў няласку да мясцовых уладаў, далі зямлю — спрычыніліся Рыжанкоў і «Наша Ніва»

Летась мы пісалі пра ўзорную фермерскую сям'ю Борсукаў, якія вялі гаспадарку на Камянеччыне. Яны трапілі ў няміласць да асобных функцыянераў раёна ды прадпрыемства «Савушкаваў».

Галіна і Мікалай Борсукі.

Чытайце: Як камянецкія ўлады забыліся пра закон: гісторыя пра запалоханых фермераў, самадурства і разборкі ў стылі 1990-х

Праз некалькі дзён пасля публікацыі ў раён прыехаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які зладзіў разнос мясцовым чыноўнікам і сустрэўся з фермерамі — пры сабе ён меў раздрукаваны артыкул «Нашай Нівы». 

Але і тады перспектывы Борсукаў заставаліся няпэўнымі.

Мы пазванілі ім даведацца, як ідуць справы цяпер. 

«Усё добра, мы атрымалі зямлю на 50 гектараў, — сказала нам Галіна Борсук. — У іншым месцы атрымалі, блізенька ад нашага цэху: 6 кіламетраў, а раней было 12. Нам прапаноўвалі некалькі варыянтаў, мы выбралі, дзякуй ім [уладам]. Ніякіх праблем цяпер няма, зямля вельмі добрая. Сёлета плануем усе гектары засадзіць, маем 150 тон насення. З райвыканкамам гаварылі літаральна сёння — яны кажуць, што можна напісаць заяву на аказанне дапамогі ў пасяўной. Мы скарыстаемся, напэўна». 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031