Знайсці
01.03.2018 / 14:2425РусŁacБел

Пуцін заклікаў «не разгойдваць лодку па імені планета Зямля»

ria.ru

Выступаючы перад Федэральным сходам, прэзідэнт Уладзімір Пуцін сказаў, што ўсё, што ён сказаў у час звароту — гэта «не блеф».Ён звярнуўся з заклікам «не разгойдваць лодку па імені планета Зямля», піша РБК.

Паводле слоў прэзідэнта, «стрымаць Расію не ўдалося», у тым ліку і шляхам санкцый і абмежаванняў.

Падчас выступлення ён таксама папярэдзіў пра наступствы прымянення ядзернай зброі супраць Расіі. «Любое ўжыванне ядзернай зброі супраць Расіі або яе саюзнікаў — малой, сярэдняй, ды якой заўгодна магутнасці — будзем разглядаць як ядзерны напад. Адказ будзе імгненным і з усімі вынікаючымі наступствамі», - сказаў Пуцін

Падчас паслання Федэральнаму сходу прайшла дэманстрацыя перспектыўнай зброі Расіі: ракетнага міжкантынентальнага комплексу «Сармат» і крылатай ракеты з ядзернай устаноўкай. Пуцін адзначыў, што траекторыя яе палёту такая, што яна становіцца недасяжнай для існуючых сістэм ПРА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031