Знайсці
27.02.2018 / 17:4437РусŁacБел

Міністр адукацыі Ігар Карпенка: Нам цікавы досвед Расіі

Беларусь зацікаўлена ў вопыце Расіі па пытаннях падтрымкі таленавітай моладзі і прагназавання патрэбнасці ў кадрах, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БелТА.

«Павінен адзначыць, што Расія зрабіла значны крок наперад у гэтым пытанні. Нас вельмі ўразіла тая праца, якая вядзецца ў адукацыйным цэнтры «Сірыус» у Сочы. Думаю, што мы маглі б наладзіць супрацоўніцтва з гэтым цэнтрам, магчыма, праз нейкія сумесныя праграмы. Досвед Расіі ў гэтым напрамку нам цікавы. Перад намі стаіць задача стварэння ў Беларусі дзіцячага тэхнапарку, дзе будуць прымяняцца падыходы, звязаныя з ранняй прафарыентацыяй моладзі і ўключэннем іх у будучую прафесію», — сказаў Ігар Карпенка.

«Нам цікавы досвед Расіі і па прагназаванні патрэбнасці ў кадрах», — адзначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930