Даслаць навіну
Знайсці
21.02.2018 / 18:16 4

Канькабежац з Паўночнай Карэі ўпаў падчас забегу, ды яшчэ хацеў паваліць японскага канкурэнта ВІДЭА

17-гадовага спартоўца ў выніку дыскваліфікавалі.

20 лютага ў Пхёнчхане прайшлі спаборніцтвы па шорт-трэку ў дыстанцыі на 500 метраў. У іх удзельнічаў паўночнакарэйскі атлет Ёнг Кван-бом (Jong Kwang-bom): спартсмена запрасілі на Алімпіяду пасля перамоваў КНДР і Паўднёвай Карэі, піша tjournal.ru

Павялічыць выяву

Падчас першага старту Кван-бом паспеў праехаць толькі некалькі метраў, пасля чаго страціў раўнавагу. Падчас падзення ён зрабіў рух рукой, быццам спрабаваў схапіць за канёк японскага спартсмена Рыасуке Саказуме (Ryosuke Sakazume).

Суддзі вырашылі пачаць гонку наноў. Але паўторны старт не дапамог атлету з КНДР — праз паўкола ён сутыкнуўся з тым жа Саказуме і зноў грымнуўся на лёд. Ёнга Кван-Бома дыскваліфікавалі за небяспечны манеўр. Па дадзеных USA Today, 17-гадовы канькабежац за два забегі прабыў на лёдзе без падзенняў толькі некалькі секунд.

У сацсетках заявілі, што паўночнакарэец наўмысна паспрабаваў вывесці з гонкі канкурэнта. Аднак Саказуме пасля заезду выказаў здагадку, што рух рукой быў усё ж ненаўмысны. Кван-бом адмовіўся размаўляць са СМІ.

Сочым за Алімпіядай разам з букмекерскай канторай Марафон

Павялічыць выяву

1
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / адказаць
21.02.2018 / 20:50
Няхай скажа дзякуй , што яшчэ канькi «не увеу». А калi без жартау , магчыма яго на радзiме растраляюць за тое,што не узяу медаль.
0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / адказаць
21.02.2018 / 20:53
Як кажа мой знаемы :" Гэта фэйр плэй па пауночнакарэйску "
0
парода такая / адказаць
22.02.2018 / 13:03
А лукашэнка біў нагамі супернікаў, калі гуляў у футбол.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30