Даслаць навіну
Знайсці
19.02.2018 / 18:42 18

Салігорскі «Шахцёр» будзе плаціць калумбійскаму футбалісту з адной ныркай па 69 тысяч еўра на месяц?

27-гадовы калумбійскі футбаліст Рохер Каньяс падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». Раней ён гуляў за казахскі «Ардабасы», перад тым — на Кіпры, у Польшчы, Расіі і Латвіі.

Некалі не адбыўся пераход Каньяса ва ўкраінскі чэмпіянат, бо абследаванне выявіла, што ў футбаліста няма адной ныркі.

Павялічыць выяву

Як паведамляе Sports.kz са спасылкай на газету Futbol Al Minuto Sports, футбаліст будзе зарабляць у беларускім клубе 830 тысяч еўра на год. Кантракт падпісаны на паўтара года.

Атрымліваецца, што заробак Каньяса будзе складаць 69 тысяч еўра на месяц. Калі інфармацыя праўдзівая, гэта будуць рэкордныя траты для беларускіх клубаў за апошнія гады.

Паводле інфармацыі by.tribuna.com, у 2013 годзе заробак Аляксандра Глеба ў БАТЭ даходзіў да $130 тысяч за месяц з улікам бонусаў за выступленне ў еўракубках.

Цяпер максімальныя даходы ў беларускіх футбалістаў складаюць каля $20 тысяч на месяц.

0
квач / адказаць
20.02.2018 / 10:14
на мейсца памiж Кiпрам i Габонам гэта не пауплывае
1
літвяк / адказаць
20.02.2018 / 13:18
Усім зразумела, што сенегальскія, нігерыйскія, бразільскія і прочыя футбалісты, хакеісты, баскетбалісты і прочыя распісваюцца ў ведамасьці за адну сумму, а атрымліваюць удвая ці ўтрая меньш.  Між тым наш слаўны антыкарупцыйны камітэт спіць у шапку і не ловіць мух, мабыць баіцца ,што спартоўцы могуць ім накастыляць па каўняру пры патрэбе...
       Тутэшыя заўзятарам гэтыя прывазныя мурыны-міліянеры да лямпачкі, бо яны чужыя, да тагож міліянеры. БАТЭ паважалі і затое, што ў яго складзе не было афрыканскіх легіянераў. Зараз БАТЭ стане як усе, рэйтынг каманды пойдзе ўніз...
0
Пануры / адказаць
03.03.2018 / 13:32
Добра, што  хаця не з адной нагою
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31