Знайсці
18.02.2018 / 02:0815РусŁacБел

Прарыў у медыцыне: просты аналіз крыві замест тамаграфіі

Адміністрацыя ЗША па кантролі за прадуктамі і лекамі ўхваліла аналізы крыві, якія ў многіх выпадках могуць замяніць тамаграфію. Просты тэст з амаль стоадсоткавай эфектыўнасцю паказвае на тое, ці меў пацыент страсенне мозга.

Калі справа даходзіць да страсення мозга, ён пачынае вылучаць у кроў два бялкі — UCH-L1 і GFAP. Грунтуючыся на гэтых ведах, спецыялісты Banyan Biomarkers распрацавалі просты тэст, які дазваляе выявіць іх павышаны ўзровень. Гэта можна назіраць ужо праз 15—20 хвілін пасля траўмы, таму тэст дапамагае зрабіць вельмі хуткую дыягностыку.

Тамаграфія ў цяперашні час найбольш часта выкарыстоўваецца ў дыягностыцы. Гэты метад дарагі і менш бяспечны для здароўя (падвяргае пацыента негатыўным рэнтгенаўскім промням).

Тэст прарыўны і таму, што ён значна скароціць выдаткі на клінікі і бальніцы. CNN паведамляе, што ў ЗША тамаграфія каштуе шпіталю ад 800 да 1500 даляраў, а аналіз крыві — 150 даляраў.

Пакуль што аналізы крыві на страсенне мозга будуць праводзіцца ў ЗША і замежных вайсковых аб'ектах і базах, якія належаць ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031