Даслаць навіну
Знайсці
14.02.2018 / 20:56 16

На аўтабане пад Беластокам беларускі дальнабойшчык насмерць збіў кіроўцаў, якія біліся на дарозе

Павялічыць выяву

Jarosław Sołomacha, dziennikpolski24.pl

У Польшчы беларускі дальнабойнік насмерць збіў дваіх кіроўцаў, якія высвятлялі адносіны на хуткаснай трасе. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на выданне DziennikPolski24.

Аварыя адбылася ў пятніцу, 9 лютага, на аўтамагістралі S8 паблізу горада Кшэва-Старе (пад Беластокам). Па інфармацыі выдання, два кіроўцы не падзялілі дарогу і дапусцілі нязначнае сутыкненне аўтамабіляў. Пасля гэтага яны спыніліся на хуткаснай трасе і пачалі біцца.

Калі мужчыны апынуліся на праезнай частцы дарогі, іх збіла фура, якой кіраваў грамадзянін Беларусі. Ад атрыманых траўмаў 29-гадовы жыхар Кракава і 40-гадовы жыхар горада Замбрува памерлі на месцы здарэння.

Па факце аварыі праводзіцца расследаванне. Па словах следчых, кіроўца фуры не парушаў ПДР і не меў шанцаў пазбегнуць наезду. Аднак пракуратура выставіла яму абвінавачанне ў здзяйсненні ДТЗ са смяротным зыходам, за што яму можа пагражаць да васьмі гадоў пазбаўлення волі. У ведамстве таксама адзначылі, што не звярталіся ў суд для заключэння кіроўцы пад варту, да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе закладу на суму 4000 злотых (каля 1200 даляраў).

Павялічыць выяву

Jarosław Sołomacha, dziennikpolski24.pl

1
Евгений / адказаць
15.02.2018 / 13:05
2 раз'Юшан: Вот именно машин стоячих на скоростной трассе не должно быть,но могла случится поломка или человеку плохо стало, поэтому дальнобойщику стоило бы снизить скорость, если он увидел машину на обочине скоростной трассы  (а обзор должен позволять, если это не ночное время суток).
0
Васіль Грыбоўскі-Гурыновіч / адказаць
15.02.2018 / 14:51
кенг, Нікс, Мазгі праветрыў. Цалкам згодзен, пытанне пра правапіс не да зместу артыкула.  
0
Вадзім / адказаць
16.02.2018 / 08:47
НН, ці ведаеце да каго зьвярнуцца можна, каб дапамагчы кіроўцу? Праваабарончыя цэнтры якія?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30