Даслаць навіну
Знайсці
13.02.2018 / 22:48 62

Павел Якубовіч: Мы праводзілі інфармацыйную вайну з Салаўёвым і Кісялёвым

Былы галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссія» Павел Якубовіч даў інтэрв'ю польскаму выданню «Rzeczpospolita», у якім прагучала некалькі цікавых выказванняў.

Павялічыць выяву

Якубовіч лічыць, што адсутнасць свабоды слова ў Беларусі — стэрэатып, і ў якасці доказу сваім словам ён прывёў прыклад дзейнасці у Беларусі каталіцкага «Радыё Марыя» і амерыканскага «Радыё Свабода».

Падчас інтэрв'ю абмяркоўваліся і кадравыя замены ў кіраўніцтве буйнейшых беларускіх СМІ. Якубовіч лічыць свой зыход заканамерным, таму што «газета патрабуе маладой крыві». Аб кадравых заменах у кіраўніцтве беларускага тэлебачання ён размаўляць не захацеў, але адзначыў:

«Адной з найважнейшых маіх задач была барацьба з наратывам расійскіх тэлеканалаў, які ўжываўся ў дачыненні да Беларусі. Мы праводзілі інфармацыйную вайну з такімі асобамі, як Уладзімір Салаўёў і Дзмітрый Кісялёў. І каналам НТВ. Некаторыя расійскія каналы працуюць у мабілізацыйна-прапагандысцкім стылі. Слова «прапагандыст» мае прыніжальнае адценне, але ў гэтай сытуацыі яно выкарыстоўваецца належным чынам. У многіх матэрыялах канал ставіўся з непавагай да Беларусі, там праяўляўся сіндром «старэйшага брата». Я змагаўся з гэтым на старонках нашай газеты. Былі нават ідэі забараніць расійскія тэлеканалы, але гэта не спадабалася б людзям».

0
Пацыфіст / адказаць
15.02.2018 / 22:36
Ці гэта толькі мне аднаму здалося, што ў назве артыкула: "Павел Якубовіч: Мы праводзілі інфармацыйную вайну з Салаўёвым і Кісялёвым" пасля слова "вайну" прапушчана слова "разам"?!

0
Мулла Омар / адказаць
28.02.2018 / 19:50
Портрет Тадэуша Костюшко хранит он под своей подушкой.
0
студент / адказаць
05.03.2018 / 13:57
Какая прелесть ? Войну он проводил и что победил кого?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30