Даслаць навіну
Знайсці
13.02.2018 / 17:18 73

Былы кіраўнік спраў з БПЦ прадае катэдж за $850 тысяч: з басейнам, футбольным полем і «сямейным храмам» — шмат ФОТА

У продажы з’явіўся шыкоўны катэдж у пасёлку Юхнаўка пад Мінскам. На ўчастку плошчай у 61 сотку пакупніку прапануюць вялікі дом, надзел пад пчалярства і невялікі «сямейны храм» у мансардзе. Просяць за ўсё $850 тысяч.

Павялічыць выяву

Як высветлілася, належыць уся гэтая прыгажосць сям’і кіраўніка спраў дэпартамента знешніх сувязяў Беларускага Экзархата Аляксандру Граматневу.

Павялічыць выяву

Аляксандр Граматнеў

Павялічыць выяву

«Катэдж для VIP, маляўнічае месца, басейн, мэбля», — апісвае лот прадавец.

Павялічыць выяву

Акрамя таго, у доме маецца памяшканне пад більярдную, спартзал, два каміны. На ўчастках — альтанкі з барбекю.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Футбольнае міні-поле і пчальнік з вуллямі. Аўтаматычнае ўключэнне асвятлення, як у хаце, так і на ўчастку.

Павялічыць выяву

Ну і невялічкая царква.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Катэдж быў пабудаваны ў 2013 годзе.

Павялічыць выяву

Надзел з домам аформлены на жонку, Алену Граматневу. Надзел з лясным масівам, які ідзе пад пчалярства, узяты ў пажыццёвую арэнду самім Граматневым.

Павялічыць выяву

Без жылля Граматневы не застануцца. Яны валодаюць як мінімум яшчэ дзвюма вялікімі кватэрамі ў цэнтры Мінска, у доме з відам на Кастрычніцкую плошчу.

Сам Аляксандр Граматнеў у размове з «Нашай Нівай» падкрэсліў: ён не святар і ніколі ім не быў. Апроч таго, у дэпартаменце па знешніх сувязях экзархата ён таксама не працуе, бо ўжо выйшаў на пенсію.

Але ж ці можна зарабіць на такі катэдж, працуючы на царкву?

«Гэта дом маёй маці, ён дастаўся як спадчына. Маці памерла, я яго прадаю. На пустым месцы паднялі вэрхал, — паведаміў «Нашай Ніве» Граматнеў. — Тое, што там напісана пра 2013 год, — памылка. Дом 1992 года. Я з рыэлтарам ужо гаварыў, ён няправільную лічбу паставіў.

Што тычыцца цаны, то я разумею вашае пытанне. Але якая розніца, я ж мог напісаць і $2 мільёны, $3 мільёны».

У нешматлікіх ранейшых інтэрв’ю Граматнеў казаў, што раней займаўся бізнэсам. Гэта ён пацвердзіў.

«А хто ў 1990-я не займаўся бізнэсам?!» — задаецца пытаннем суразмоўца. Праўда, падрабязнасці распавядаць не захацеў.

Але раней Граматнеў расказваў, што хацеў пабудаваць крэйсерную яхту і паехаць у падарожжа вакол свету. Яхту ці то будавалі, ці то збіраліся будаваць у Пецярбургу.

«Не. На жаль, яхту не пабудаваў. І вакол свету не паехаў — ездзіў толькі на байдарках па рэках», — сказаў Граматнеў.

Акрамя таго, па сеціве шырока разышоўся рапарт полацкага епіскапа Глеба патрыярху Алексію ІІ, напісаны ў 1996 годзе. У рапарце епіскап піша наступнае:

«Насельніца Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра, скарбніца Антонія стала прывозіць розных камерсантаў… Адзін з такіх камерсантаў дырэктар фірмы «Гея» Аляксандр Граматнеў… стаў прыязджаць ноччу ў манастыр, забіраць Антонію, і яна адсутнічала па некалькі дзён, вяртаючыся з паездак з масай наяўных грошай… Людзі Граматнева… сталі запрашаць сясцёр на цэлыя тыдні, а то і месяцы на масаж, гінекалагічнае абследаванне».

Суразмоўца пракаментаваў словы епіскапа коратка.

«Калі чалавек вырашыў памыі выліць, то навошта мне адмывацца ад іх? Вы ж разумееце, што гэта лухта», — сказаў Граматнеў.

Улад Швядовіч

2
Понеже / адказаць
14.02.2018 / 21:52
Завистники - а что намолили у Господа Бога вы??
1
Мікола / адказаць
14.02.2018 / 22:40
Наваліліся на чалавека ..Заслужыў ўсе .Бог паслаў .
1
Спартоўца / адказаць
18.02.2018 / 17:21
Дом, конечно, совсем не ВИП, а обыкновенный самострой в стилистике 90-х. Цена ему в 2-3 раза меньше, хоть участок и большой. А вот церквушка - очень даже миленькая. Подсказка потенциальным покупателям с сайта НН - внимательно относитесь к тому, что дом на одном человеке, а земля - на другом. И отдадут ли вам эту землю в пожизненную аренду также, как этому уважаемому человеку? Я бы всё-таки советовал покупать этот объект людям, приближённым к руководству БПЦ, тогда многие вопросы можно будет позакрывать легко. Ну и по цене торгуйтесь как следует. Юхновка не элитное место.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30