Знайсці
11.02.2018 / 09:29РусŁacБел

Азаранка адмовілася ад удзелу на турніры ў Катары

Былая першая ракетка свету Вікторыя Азаранка знялася з турніру ў Дохе, які пройдзе 12—18 лютага. Аб непрыездзе беларускі паведаміла ў твітары Федэрацыя тэніса Катара.

У студзені арганізатары турніру WTA ў Дохе далі Вікторыі Wild card. Яна была пераможцай спаборніцтваў у 2012 і 2013 гадах.

Як адзначаецца ў фан-групе беларускай тэнісісткі Укантакце, па неафіцыйнай інфармацыі, прычына адмовы ад удзелу ў турніры ў тым, што Віка разам з сынам па-ранейшаму не можа пакідаць Лос-Анджэлес.

Нядаўна стала вядома, што ў ЗША зацвердзілі рашэнне беларускага суда, які прызнаў Азаранка асноўным апекуном над сынам. Але, падобна, гэтая змрочная гісторыя з жыцця беларускі ўсё яшчэ не завершаная, піша Tut.by.

31 студзеня Вікторыя паведаміла, што выступіць на турніры WTA ў каліфарнійскім Індыян-Уэлсе (5-18 сакавіка), арганізатары якога далі ёй Wild card. Яна была пераможцай гэтых спаборніцтваў у 2012 і 2016 гадах.

Вікторыя Азаранка не выступала ў афіцыйных турнірах пасля Уімблдона-2017.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031