Знайсці
10.02.2018 / 20:235РусŁacБел

Ізраіль назваў удары па Сірыі найбуйнейшай аперацыяй супраць СПА з 1982 года

Удары па аб'ектах у Сірыі, якія ізраільскія вайскоўцы ажыццявілі ў суботу, 10 лютага, сталі найбуйнейшай аперацыяй ізраільскіх ВПС супраць СПА Сірыі з 1982 года. Пра гэта, як паведамляе Haaretz, заявіў начальнік штаба ізраільскіх ВПС генерал Тамер Бар.

AP

Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што нанеслі ўдар па 12 цэлях у Сірыі, у тым ліку па чатырох сірыйскіх аб'ектах СПА і чатырох іранскіх аб'ектах пасля крушэння самалёта F-16.

«Гэта — поўны аперацыйны поспех, гэта было найбуйнейшай атакай на сірыйскія сістэмы супрацьпаветранай абароны з часоў «Міру Галілеі», — перадала словы Бара прэс-служба Арміі абароны Ізраіля.

Ізраільскія самалёты распачалі першы налёт на сірыйскія аб'екты пасля таго, быў збіты іранскі беспілотнік, які парушыў паветраную мяжу Ізраіля з боку Сірыі. Іран адмаўляў, што яго беспілотнік заляцеў на тэрыторыю Ізраіля. Па словах Бара, дрон праляцеў над тэрыторыяй Ізраіля не больш за паўтары хвілін, пасля чаго быў збіты з верталёта.

Падчас налёту ізраільскіх самалётаў на аб'екты ў Сірыі адзін з іх быў збіты сірыйскай ракетай. Пілоты F-16 катапультаваліся, машына ўпала на тэрыторыі Ізраіля. Пасля гэтага ізраільцяне распачалі другую масіраваную атаку, мэтай якой сталі 12 аб'ектаў.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031