Знайсці
03.02.2018 / 12:4924РусŁacБел

Аўтамат з багажніка: закрыта крымінальная справа супраць Міраслава Лазоўскага

Як стала вядома «Нашай Ніве», Следчы камітэт закрыў крымінальную справу супраць фігуранта «справы патрыётаў» Міраслава Лазоўскага.

Яму інкрымінавалася незаконнае захоўванне зброі: падчас затрымання ў сакавіку 2017-га ў багажніку яго машыны знайшлі баявы аўтамат з патронамі.

«Я па-ранейшаму настойваю і настойваў, што гэты аўтамат мне не належыць, — сказаў нам Лазоўскі. — Скажу, што калі ты ляжыш тварам у падлогу з закручанымі рукамі, а табе адцягваюць пальцы… Да чаго там іх могуць прыкладваць? Якія махінацыі праводзіць? Калі мяне затрымлівалі, то мае рукі нейкі час мне не асабліва належалі… Словам, пакуль мне прыйшло толькі ўведамленне пра тое, што справа спынена «ў сувязі з нездзяйсненнем злачынства». Далей я збіраюся азнаёміцца са справай».

Скрыншот з відэа затрымання Міраслава Лазоўскага, ctv.by

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930