Знайсці
03.02.2018 / 09:52РусŁacБел

Японія ажыццявіла запуск самай маленькай у свеце ракеты-носьбіта

Японскае аэракасмічнае агенцтва зрабіла запуск самай маленькай у свеце ракеты-носьбіта SS-520, паведамляе японскае выданне Nikkei.

Запуск ракеты адбыўся з касмадрома Уцінаўра ў паўднёвай прэфектуры Кагасіма. Старт адбыўся ў 14:03 па мясцовым часе (08:03 па Мінску). Як адзначае выданне, ракета павінна вывесці на арбіту спадарожнік сувязі.

SS-520 з'яўляецца самай маленькай ракетай у свеце, якая здольная вывесці на арбіту штучны спадарожнік. Дыяметр SS-520 складае 52 см, а яе вага — 2,6 т.

Запуск SS-520 Японія таксама зрабіла ў студзені 2017 года. Старт адбыўся з касмадрома Уцінаўра, ракета была забяспечана звышмалым спадарожнікам. Яго вышыня складала ўсяго 35 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930