Знайсці
19.01.2018 / 06:3737РусŁacБел

Назарбаеў распавёў аб прапанове Трампа перанесці перамовы па Украіне з Мінска

tengrinews.kz

Перамовы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны могуць быць перанесены з Мінска ў іншае месца. Пра гэта ў чацвер, 18 студзеня, паведаміў прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на прэс-канферэнцыі ў Нью-Ёрку па выніках пасяджэння Рады Бяспекі ААН, паведамляе Deutsche Welle.

Па словах Назарбаева, які наведаў ЗША з афіцыйным візітам, з падобнай прапановай выступіў кіраўнік амерыканскай дзяржавы Дональд Трамп. «Мінск-1 застопарыўся, ў тупіку», падкрэсліў Назарбаеў, дадаўшы, што адчуваецца патрэба ў новым дыялогу.

«Увогуле гэта першапачаткова павінна было быць у Казахстане … Дамовіліся, што ў гэтым напрамку будзем працаваць», - падкрэсліў ён. Пры гэтым адным з асноўных пытанняў можа стаць увядзенне «блакітных касак» у Данецк і Луганск, указаў прэзідэнт Казахстана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930