Даслаць навіну
Знайсці
10.01.2018 / 09:48 4

Нацбанк адмяніў мэтавую куплю валюты

Нацыянальным банкам прынята рашэнне аб адмене абмежавання па мэтавай куплі замежнай валюты юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікам, адзначаецца на сайце галоўнай фінансавай установы краіны

Адпаведная норма замацавана ў пастанове Праўлення Нацбанка ад 28 снежня, якая ўваходзіць ў сілу праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Гэтай пастановай зацверджана новая рэдакцыя Інструкцыі аб парадку правядзення валютна-абменных аперацый, якой прадугледжана ўстанаўленне аднолькавага парадку здзяйснення валютна-абменных аперацый, якія праводзяцца юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі на ўнутраным валютным рынку.

Так, юрыдычныя асобы — рэзідэнты змогуць ажыццяўляць куплю замежнай валюты па неабходнасці, якая вызначаецца імі самастойна. Не ўстанаўліваюцца таксама тэрміны выкарыстання набытай замежнай валюты.

Аналагічны парадак здзяйснення валютна-абменных аперацый будзе дзейнічаць і для індывідуальных прадпрымальнікаў.

У адпаведнасці з новай Інструкцыяй пры куплі замежнай валюты юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны будуць указваць код напрамку выкарыстання замежнай валюты, якая набываецца. Да таго ж указанне гэтых кодаў будзе насіць выключна статыстычны характар і не будзе абмяжоўваць выкарыстанне набытай замежнай валюты па іншых напрамках.

Адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты і ўсталяванне аднолькавага парадку правядзення валютна-абменных аперацый з удзелам юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў забяспечаць большую свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці і дазволяць знізіць адміністрацыйныя выдаткі суб'ектаў гаспадарання, звязаныя з неабходнасцю звароту ў Нацыянальны банк па атрыманне дазволаў на куплю замежнай валюты на мэты, якія не прадугледжаны заканадаўствам, падаўжэнне тэрмінаў захоўвання і змяненне мэтавага выкарыстання набытай замежнай валюты. Прынятае рашэнне таксама створыць умовы для развіцця тэрміновага рынку з выкарыстаннем вытворных фінансавых інструментаў (форварды, валютныя ф'ючарсы, валютныя апцыёны, свопы).

Акрамя таго, адмена абмежаванняў па мэтавай куплі замежнай валюты для юрыдычных асоб стане дадатковым крокам у напрамку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і сфарміруе перадумовы для наступнай адмены іншых абмежаванняў і абцяжаранняў, устаноўленых валютным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

2
Первый / адказаць
10.01.2018 / 10:49
Скоро и минимальную ОБЯЗАТЕЛЬНУЮ сумму покупки ВАЛЮТЫ введут 100%... няма куды ТРАМПАУ дзець ....
1
Раман / адказаць
10.01.2018 / 19:34
Так ці інакш, гэта паглыбленне лібералізацыі. 
0
NavuchencaBK / адказаць
10.01.2018 / 21:22
НЭП таксама напачатку быўшы выглядаўшы нібы лібэралізацыя. Гэтаксама ўсіх павылазіўшых на белы сьвет зарэгістравалі, раскулачылі, іхнія грошы (а на сяле гаспадаркі) забралі, саміх з сем'ямі ведаеце, куды...
Чакайма на працяг гэтага сэрыялу :(
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30