Знайсці
10.01.2018 / 08:5412РусŁacБел

«Мінсктранс» выпусціць новыя талоны з абаронай ад падробак ФОТА

Пра новыя талоны распавяла галоўны эканаміст філіяла «Агенцтва Мінсктранс» Ірына Домарава. Вонкава квіткі падобныя да папярэдніх, але цяпер яны сталі гарызантальнымі і з двух бакоў на іх з'явіліся белыя палі для адзнакі кампосцера.

Домарава распавяла, што новыя талоны пусцяць у абарот з лютага. Разам з імі паралельна будуць дзейнічаць і квіткі старога ўзору.

- Мы мяняем дызайн прыкладна раз у год. Цяпер мы гэта зрабілі ў першую чаргу для зручнасці пасажыраў. Увялі дадатковае поле, каб білет было зручна кампаставаць з двух бакоў. Акрамя таго, дадалі ступень абароны — яна ўнутры білета, каб не падраблялі талоны.

Домарава кажа, што адзінкавыя выпадкі падробкі талонаў былі, а інфармацыю пра тое, як іх падрабіць, распаўсюджваюць у інтэрнэце.

Цана ж білета ніяк не звязаная з новым дызайнам талонаў і застанецца такой жа - 60 капеек за праезд у касе, 65 - у кіроўцы.

- І цяпер яны сталі не толькі зручнейшымі, але і больш сімпатычнымі. Яркія і паводле каляровай гамы больш прыемныя, - дадае эканаміст прадпрыемства.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031