Знайсці
09.01.2018 / 16:05РусŁacБел

Махляры абяцаюць папоўніць баланс МТС або velcom за падпіску

У пачатку студзеня ў інстаграме з'явілася цэлая сетка падробленых акаўнтаў беларускіх мабільных аператараў. У апісанні кожнага гаворыцца, быццам яны гатовыя папоўніць баланс тым, хто выканае некаторыя ўмовы. Не варта гэтаму верыць — мабільныя аператары такіх «акцый» не праводзяць.

Назвы акаўнтаў маскіруюцца пад нікі афіцыйных старонак кампаній у сацсетках. Сярод умоў розыгрышу — выкласці скрыншот акаўнта ў «Гісторыі» і даслаць нумар тэлефона ў асабістыя паведамленні. У якасці ўзнагароды карыстальнікам абяцаюць папоўніць рахунак на 1, 3, 5 або 10 рублёў альбо налічыць бонус у хвілінах або мегабайтах.

На момант публікацыі ў сацсетцы быў як мінімум адзін фальшывы акаўнт velcom, больш за дзесяць — у МТС і life:). У самай буйной падробленай старонкі набралася амаль чатыры тысячы падпісчыкаў.

Дачыненне да розыгрышаў абверглі ўсе тры мабільныя аператары — МТС, velcom і life:). Напэўна невядома, хто менавіта стаіць за гэтымі «акцыямі». Магчыма, іх стваральнікі збіраюць базы мабільных нумароў беларусаў ці раскручваюць акаўнты для наступнага продажу.

42.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930