Праваслаўныя рыхтуюцца да Раства, у католікаў святы сёння заканчваюцца
Праваслаўная грамада Беларусі рыхтуецца да святкавання Раства, святочныя службы пройдуць ва ўсіх храмах сёння і заўтра.
Святкаванне Раства пачыналi ўвечары 6 студзеня святочнай вячэрай, якая носiць назву «першай, поснай, беднай, галоднай» куццi (ад назвы рытуальнай стравы).
У хрысцiянскай традыцыi лiчыцца, што аб часе i месцы нараджэння Iсуса Хрыста валхвам паведамiла Вiфлеемская зорка, якая ўзышла на небасхiле з наступленнем цемры. Менавiта таму святочная вячэра пачыналася ўвечары са з’яўленнем першай зоркi i праходзiла ў строгiм маўчаннi.
Імкнуліся, каб усяго на стале было дванаццаць страў. Таксама стараліся сустракаць Раство не ў паўсядзённым адзеннi. Лiчылася, што гэта i надалей будзе правакаваць беднасць. Таму адзенне павiнна быць новым.
Рыма-каталіцкі свет адзначае сёння урачыстасць Аб’яўлення Пана, або Трох Каралёў — успамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем (Віфлеем), шукаючы нованароджанага юдэйскага караля.
Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).
Iмёны мудрацоў — Каспер, Мельхiёр i Бальтазар — у Святым Пісанні не згадваюцца, іх надала хрысціянская традыцыя. Да таго ж у Евангеллi яны называюцца не каралямi, а мудрацамi.
У Вільні сёння, напрыклад, праходзіць прыгожае касцюмаванае шэсце Трох Каралёў, што бласлаўляюць на новы 2018 год.
У той жа час грэка-каталікі, або ўніяты, святкуюць Вадохрышча.
Гэта таксама заканчэнне Калядаў.
Розніца ў святкаванні складае 13 дзён з-за юліянскага календара. Пасхалія разлічваецца па-іншаму, і розніца ў Вялікадні ў 2018 г. складзе тыдзень: каталікі і пратэстанты адзначаць яго 1 красавіка, а праваслаўны свет — 8 красавіка.