Знайсці
16.12.2017 / 15:153РусŁacБел

Беларускі баксёр Кірыл Рэліх будзе біцца за пояс чэмпіёна свету 

Сусветная баксёрская асацыяцыя ўхваліла месца і дзень правядзення боя за вакантны чэмпіёнскі тытул WBA у першай паўсярэдняй вазе (да 63,3 кг). 

За яго паспрачаюцца беларус Кірыл Рэліх (21-2, 19 накаўтаў) і кубінец Рансэс Бартэлемі (26-0, 13 накаўтаў), бой адбудзецца 10 лютага ў Сан-Антоніа, ЗША. 

На сёння кубінец першы ў рэйтынгу WBA, Рэліх — другі. 

Гэта будзе ўжо другая спроба беларуса заваяваць пояс: летась Рэліх у вельмі спрэчным баі не здолеў адабраць тытул у чэмпіёна Рыкі Бёрнса, хоць не толькі перабіў яго па колькасці ўдараў, але і адправіў на падлогу.

Зрэшты, эксперты сышліся на думцы, што адабраць пояс у брытанца пры суддзях-брытанцах і баі ў Брытаніі немагчыма, калі толькі не перамагаць накаўтам. 

Чэмпіён Рыкі Бёрнс большасць бою ўцякаў ад Рэліха, а потым увогуле апынуўся на падлозе, але перамогу падарылі яму. Фота skysports.com

Потым у Рэліха быў канкурэнтны бой з тым самым кубінцам Бартэлемі. У адным з апошнім раундаў Рэліх проста збіваў свайго апанента, але рэферы выратаваў кубінца, без дай прычыны пачаўшы адлік накдаўна, хаця Бартэлемі заставаўся на нагах.

У выніку, і тады перамогу не аддалі беларусу, пасля чаго вышэйшае кіраўніцтва WBA пастанавіла, што судзейскае рашэнне з'яўляецца некарэктным, і быў прызначаны рэванш, які і вырашыць, хто стане чэмпіёнам. 

Фрагмент першага бою Рэліх — Бартэлемі.

Кірыл Рэліх паходзіць з Баранавіч, доўгі час ён трэніраваўся ў мінскага спецыяліста Сяргея Пыталева, потым перайшоў да колішняй зоркі, а цяпер трэнера Рыкі Хатана. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930