Знайсці
15.12.2017 / 16:472РусŁacБел

У Японіі вынайшлі шкло, якое можна аднавіць пасля разбіцця, проста сціснуўшы яго асобныя часткі

Група даследчыкаў з Такійскага ўніверсітэта стварыла шкло, якое аднаўляецца, калі яго разбіць. Пра гэта паведамляе тэлекампанія NHK.

Эксперыментальны ўзор шкла

Першапачаткова спецыялісты працавалі над новым адгезійным сродкам, выкарыстоўваючы мяккае, падобнае да гумы рэчыва — палімер тыямачавіны. Аднак у ходзе эксперыменту рэчыва зацвярдзела, стала гладкім навобмацак і вярнулася ў першапачатковую форму пасля дэфармацыі.

Даследчыкі паспрабавалі зрабіць з гэтага матэрыялу шкло. Высветлілася, што калі яго разламаць на дзве часткі, а потым злучыць паловы і сціснуць іх, то праз дзесяць секунд шкло аднаўляецца.

Калі ціск захоўваць на працягу некалькіх гадзін, то, як высветлілі спецыялісты, такое шкло нават вяртае сабе ранейшую трываласць.

Даследчыкі адзначылі, што палімер тыямачавіны (політыямачавіна) лёгка аднаўляецца пасля дэфармацыі пры высокіх тэмпературах у «мяккім стане». Аднак рэдка ўдавалася атрымаць такі эфект у цвёрдым выглядзе гэтага рэчыва.

«Калі ў нас гэта атрымалася, я спачатку не цалкам паверыў, але потым зверыў з шэрагам навуковых артыкулаў і некалькі разоў паўтарыў эксперымент», — распавёў аспірант Такійскага ўніверсітэта Янагісава Юу.

Спецыяліст таксама выказаў надзею, што ў будучыні бяспечнае для навакольнага асяроддзя самаўзнаўляльнае шкло прыйдзе на змену звычайнаму, якое выкідваецца, калі яго разбіваюць.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031