Даслаць навіну
Знайсці
13.12.2017 / 20:23 3

Натхненне: беларускамоўны інстаграм паэткі-аматаркі этнаграфіі

Кожны тыдзень мы знаёмім вас з цікавымі інстаграм-акаўнтамі. Для натхнення і не толькі. Сёння раім падпісацца на Ганну Шакель, цымбалістку і паэтку.

У мяне свая сацсетка - Рэфлексаграм. Пішу доўгі-доўгі пост, каб усім было лянотна чытаць і ніхто не заўважыў, што ён асабісты-асабісты. Хаця ўвесь час падсвядома шукаю сведкаў сваіх духоўных блуканняў. Таму наступныя словы як мінімум для назіральніцы за маім сталеннем і сястры па чырвонай нітцы. Апошнім часам з дзяўчатамі было прынята абмяркоўваць народзіны-паці праз пытанне, ці была (а мо хутчэй ці адчувала сябе) імянінніца каралевай. Так, хлопцы, якія дайшлі да гэтых радкоў, прынамсі ў гэты дзень дзяўчаты хочуць быць цэнтрам увагі. Усім вядомы факт, напэўна. Я была радая быць сабой - папараць кветкай Але, здаецца, таксама я пад'ехала да развілкі. Ёсць адна за Любанню, дзе трэба паехаць па другаснай і прыехаць у Кузьмічы, а ёсць другая за любасцю, дзе да шчасця трэба ехаць па галоўнай. Зносіны павінны звязвацца нечым высокім. Музыка нас звязваць перастала, а астатняе паміж намі для мяне не мае ніякай вартасці. Гэта развілка і гэта нармальна. Гэты дзень для мяне быў святам юнацтва. Дай Бог, не апошнім. З 39-годдзем наўрад ці на мой край сусвету прыедуць павіншаваць мяне людзі, якія, будзем шчырымі, нават не заўсёды са мной вітаюцца. Прыгажосць юнацтва і маладосці і ёсць у той самай простасці стасункаў. Вы прывезлі мне цяжкі мех шчасця, якім ні з кім дзяліцца не хацелася. І беспадстаўна яно пачало тонкімі пясочнымі струйкамі высыпацца праз дзірачкі-пасты вашых сацсетак. Цяпер, па логіцы, уласнаручна высыпаю мех цалкам. Першы раз за маё жыццё на маіх вачах падымалася сонца. Гэтая ноч, прыкладна як на яве, снілася мне недзе на пачатку сакавіка. Прыемна заўважаць, што амаль усе думкі і памкненні сэрца ажыццяўляюцца. Акрамя таго, што ў саламянай каробачцы разам з шарсцянымі шкарпэткамі ляжыць ужо год.

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

Ганна Шакель.

Ганне 19, яна нарадзілася і вырасла ў Маладзечне, а цяпер вучыцца ў МДЛУ.

Дзяўчына ўспрымае інстаграм як дзённік і, нягледзячы на тое, што ён па змаўчанні прадугледжвае фота і відэакантэнт, дзеліцца тут думкамі і вершамі.

Пачытаць рыфмы Ганны можна і ў беларускіх літаратурных часопісах, напрыклад, у «Дзеяслове». Акрамя гэтага, дзяўчына цікавіцца этнаграфіяй (мабыць, яна нават прыйдзе да вас у хату ў вобразе Казы на Каляды) і займаецца музыкай. З нядаўняга часу ёй даводзіцца яе пісаць: з адной паэткай Ганна рыхтуе музычна-паэтычны праект, дзе грае на цымбалах.

#natatki_varjatki Маё самае любімае месца, мой самы любімы час - цягнік. Гэты стан "паміж" самы ўтульны. Бо я гузік, у якога так доўга і балюча рвуцца ніткі ад маладзечанскага паліто. Нібы яшчэ боўтаюся на ім, але паліто нармальна на мяне не зашпіліш. І адначасова я бракаваны магніт, які не лепіцца надоўга да дошкі Менска. Магнітны гузік. Я неда- і паміж. Ніколі так не баялася новага году. Можа, як астатнія баяцца свайго дня нараджэння. Я не пужаюся свайго ўзросту, я баюся часу. Нібы самая шчаслівая пара ўжо прайшла, і далей нічога не чакае. У маёй свядомасці зашмат кропак перасячэння з фільмам Mr Nobody. Там ёсць эпізод, дзе выказваецца тэорыя, што ў адзін момант усясвет спыніцца і час пойдзе назад. I wish it were now.

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

І запальваю цябе я і раўную да нікога, як ты нас любіла, кветка, - вестачка агню начнога! Можна паспрабаваць растлумачыць Ганначцы, што кнігі трэба чытаць, а не фатаграфаваць. Зборнічак вершаў Габрыэлы Містраль у перакладзе Барадуліна. Шчыра - цяжка чытаць, цяжка разумець, цяжка пусціць да душы. Можа, пазней дарасту. Kimmie - Гирляндочка «Пожалуюсь я мамочке: "Купи же мне гирляндочку, чтоб было веселей"» - пела все выходные, так что достала мамочку, и она пообещала купить гирляндочку. Хорошая песенка для переползания из ноября в декабрь, всем советую.

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

Сёння пачула гісторыю пра прадзеда сваячкі. Перад Першай Сустветнай людзі куфрамі закопвалі свае самыя каштоўныя рэчы, усё, што хацелі захаваць праз вайну. Ён склаў повен куфар кніг. Кніг па-беларуску. Сярод іх - "Дудка беларуская". Вось што было для чалавека найвялікшай каштоўнасцю. "Над Нёманам" Ажэшкі па-руску чытаць нязручна. Вока спатыкаецца на кальках з беларускай. Чытала, што ў польскім арыгінале таксама сустракаюцца беларускія словы. Але схапіла ў цягнік проста што першае на вочы трапілася. Заўсёды хочацца ўцячы ў чужыя гісторыі, калі свая не вельмі задавальняе. Цяпер, на жаль, давялося кінуць на траціне, бо зусім не да чытання. Пажадайце мне сіл справіцца з бедамі студэнцкага жыцця і хутчэй знайсці час на мастацкую літаратуру знову!

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

Маладзечанскі апакаліпсіс Набліжаецца канец свету. Вулічнае мастацтва Нас да яго рыхтуе. Калі прыйдзе Агонь Усеспалення, Маладзечанцы пазвоняць 101. Пажарнікі не дадуць анёлам забраць нашы душы: Вада пацячэ  Па фарфоравых тварах, Светлых кучаравых валасах І вялізных белых пёрах. Пажарнікі падымуць свае высокія лесвіцы Да не сваіх талерак  І ўцякуць ратаваць іншыя планеты.  Нас усё адно спаляць. А на зямлі застануцца жыць анёлы З назаўсёды мокрымі крыламі. Калі анёлам быць немагчыма, Мар стаць пажарнікам, Пеця.

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

Чаму вясна на лес пайшла, што крутыя горы, што крутыя горы..

Публикация от hania mihdal (@gannaczka)

КК

1
Наста / адказаць
13.12.2017 / 21:40
Ганна вельмі крутая!
0
Абдзіраловіч / адказаць
14.12.2017 / 18:18
О я неяк з ёй у чаціку МКБ перапісваўся. Прыемная паненка) І таленавітая. Поспехаў ёй!
0
Хэльвіг / адказаць
20.12.2017 / 19:16
Супэр гуд! Вельмі пазытыўна і цікава. Посьпехаў Ганначцы ўва ўсім!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31