Даслаць навіну
Знайсці
20.12.2017 / 11:58 21

20 снежня — Уладзімір Арлоў запрашае на прэзентацыю

У «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72) пройдзе прэзентацыя пяцітомніка творцы і калядная аўтограф-сесія. 18:00.

Павялічыць выяву

Напярэдадні Калядаў у выдавецтве «Логвінаў» пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова.

Тут усё, што даспадобы сённяшняму беларускаму чытачу.

Павялічыць выяву

Кніга выбранай эсэістыкі пачынаецца з легендарнага эсэ «Незалежнасць — гэта…», перакладзенага на 20 моваў свету.

Томік арлоўскай паэзіі — гэта выбраныя творы з пяці паэтычных кніг, уключаючы «Паром праз Ла-Манш» за якую аўтар атрымаў міжнародную прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды».

Чытачу прапануецца і фірмовая гістарычная проза Арлова — аповесці «Сны імператара» і «Час чумы», апавяданні «Тры мужы спадарыні Дамінікі»,»Рандэву на манёўрах», «Каханак яе вялікасці»…

У збор твораў увайшлі містычная гісторыя кахання «Краявід з ментолавым пахам», антытаталітарны «Ордэн Белай мышы», антыкаланіяльная «Сібірская аповесць».

Не забытая ў пяцікніжжы, якое арыгінальна аформіла мастачка Кацярына Пікірэня, і проза апошніх гадоў — найноўшыя аповесці «Танцы над горадам» і «Дом з дамавікамі».

«Гэта самы цудоўны падарунак, які я калі-небудзь атрымліваў на Каляды, — кажа Уладзімір Арлоў. — Буду сустракаць святы ў атачэнні маіх кніг і маіх герояў. Могуць абраць гэтую кампанію і чытачы. Абяцаю, што будзе і цікава, і смешна, і страшна. Але толькі не сумна.»

Калядная аўтограф-сесія Уладзіміра Арлова адбудзецца ў сераду 20 снежня ў «Акадэмкнізе» (пр.Незалежнасці, 72). Пачатак а 18-й.

Чытачы змогуць атрымаць аўтограф таксама на кнізе Уладзіміра Арлова і Паўла Татарнікава «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі». У аўтограф-сесіі возьме ўдзел і П.Татарнікаў.

Павялічыць выяву

0
Взгляд со стороны / адказаць
19.12.2017 / 18:38
Чытач калгаснай бібліятэкі, наверно надо очень сильно интересоваться культурой и историей, очень много писать в интернетах, чтоб не только не знать, но и не заметить имя брестского художника и графика Павла Татарникова.
0
Взгляд со стороны / адказаць
19.12.2017 / 18:39
Жаль, что опять все для минскачей. А за МКАДом, как известно, жизни нет.
1
Люстэрка / адказаць
20.12.2017 / 12:17
Беларусы, давайце падтрымліваць сваіх. З гэтага пачынаецца салідарнасць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31