Знайсці
12.12.2017 / 11:16РусŁacБел

Apple выкупіла сэрвіс распазнання музыкі Shazam за $400 мільёнаў

Амерыканская карпарацыя Apple афіцыйна пацвердзіла куплю брытанскага сэрвісу па распазнанні музыкі Shazam. Кошт угоды склаў $400 мільёнаў, хаця раней гэты мабільны дадатак ацэньвалі ў $1 мільярд.

«Applе Music і Shazam ідэальна пасуюць адно аднаму, дазваляючы шукаць лепшую музыку і дзяліцца ёю з сябрамі», — паведаміў прадстаўнік карпарацыі рэсурсу Recode. Apple Music — музычны сэрвіс Apple, які дазваляе праслухоўваць музыку па падпісцы.

Shazam у апошнім раўндзе інвестыцый, па дадзеных Techcrunch, быў ацэнены ў $1 мільярд. Гэта чарговы выпадак, калі стартапы, якія хутка набылі папулярнасць, пры выхадзе з інвестыцыйнай стадыі не атрымліваюць той ацэнкі, на якую разлічвалі інвестары, заўважае Forbes.

Shazam — праграма, якая дазваляе карыстальніку высветліць, якая музыка грае ў дадзены момант. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031