Даслаць навіну
Знайсці
11.12.2017 / 12:47 49

Партыя казака Улаховіча прыдумала сабе сцяг — амаль як у радыкальнай «Партыі Свабоды»

«Казак» і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Улаховіч расказаў, што ў яго марыянетачнай Беларускай патрыятычнай партыі з'явілася сімволіка: бел-чырвона-чорны сцяг з арнаментам на адным з бакоў.

Павялічыць выяву

Сцяг Улаховіча.

Цікава, што падобны сцяг (толькі без арнамента) выкарыстоўвала радыкальная незарэгістраваная Беларуская партыя Свабоды.

Павялічыць выяву

Таксама гэты сцяг выкарыстоўвалі некалькі ультранацыяналістычных палітычных рухаў у Расіі.

«Колеры сцяга сімвалізуюць землі, якія аб’яднаныя на Беларусі. Белы колер — Белая Русь, тэрыторыя ў цэнтры краіны, чырвоны — Чырвоная Русь (бліжэй да Украіны), чорны — Чорная Русь (беларускія землі, якія бліжэй да Польшчы), — пракаментаваў колеры Улаховіч. — Я ведаю, што такі сцяг выкарыстоўвала партыя Свабоды, ды і ў Расіі там хтосьці таксама яго меў, таму мы дадалі арнамент. Мы правая партыя, мы кансерватыўная партыя, але мы ж не нацыяналісты! Мы больш артадаксальныя, прытрымліваемся беларускага пачатку».

Гэта толькі партыйны сцяг, прапаноўваць яго ў якасці дзяржаўнага партыя не будзе, падкрэсліў Мікалай Улаховіч.

Праца над сцягам ішла паўгода.

«Яго распрацоўвалі некалькі чалавек: вядомы мастак, вядомы паэт, сябры партыі», — сказаў Улаховіч.

Ідэя такога сцяга агучвалася яшчэ ў верасні Кірылам Забаўскім, публіцыстам расійскага «Рэгнума» і дзерманаўскага «Імхаклаба». Улаховіч паведаміў, што Забаўскі не сябра яго партыі, але БПП сапраўды выкарыстала яго ідэю.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

УШ

0
виктор / адказаць
08.01.2018 / 22:08
вперед мы с вами за вами будущее молодежь хочет1
0
кирилл / адказаць
08.01.2018 / 22:09
молодежь с вами!
0
Соня / адказаць
20.04.2018 / 07:17
я не понимаю парни чего вы церемонитесь с этими казаками
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31