Знайсці
07.12.2017 / 22:1519РусŁacБел

БАТЭ не чэмпіён? Вынікі футбольнага першынства будуць пераглядаць

Беларуская федэрацыя футбола перанесла падвядзенне вынікаў футбольнага сезона на больш позні тэрмін. Зацікаўленыя бакі ў чарговы раз маюць намер аспрэчыць рашэнне па справе Верамко. Чэмпіёнства БАТЭ застаецца пад пытаннем, паведамляе Tut.by.

Зацікаўленыя бакі аспрэчаць рашэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола ад 23 лістапада 2017 года ў «справе Верамко». Такім чынам, магчымы перагляд вынікаў футбольнага сезона-2017 і чэмпіёнства БАТЭ. Афіцыйная цырымонія «Залаты мяч — 2017», якая павінна была адбыцца ў найбліжэйшыя выходныя, пройдзе пазней.

Нагадаем, 10 лістапада апеляцыйны камітэт вярнуў БАТЭ тры ачкі, якіх барысаўскі клуб быў пазбаўлены рашэннем дысцыплінарнага камітэта пасля буйной перамогі над «Слуцкам» (6:0).

БАТЭ быў прызнаны вінаватым у неправамернай заяўцы на гульню са «Слуцкам» запаснога галкіпера Сяргея Верамко і пакараны штрафам у дзве тысячы базавых велічынь (46 тысяч рублёў).

Праз тыдзень пасля разгляду скаргі БАТЭ па «справе Верамко» апеляцыйны камітэт апублікаваў матывавальную частку рашэння. У ёй падрабязна тлумачыцца, чаму адменены вердыкт дысцыплінарнага камітэта.

23 лістапада ў Доме футбола адбылося пазачарговае пасяджэнне выканкама Беларускай федэрацыі футбола. Ініцыятарамі выступілі клубы, якія змагаліся за чэмпіёнства. На пасяджэнні быў агучаны даклад старшыні Апеляцыйнага камітэта АБФФ Аляксандра Назарава па скандальнай «справе Верамко».

Інфармацыя была «заслуханая і прынятая да ведама членамі выканкама». Ніякіх рашэнняў па гэтай справе выканкам АБФФ не прымаў.

26 лістапада ў драматычным матчы БАТЭ вырваў нічыю ў «Гарадзеі» і за кошт перамог у асабістых сустрэчах абышоў мінскае «Дынама» ў барацьбе за першае месца ў чэмпіянаце Беларусі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031