Даслаць навіну
Знайсці
05.12.2017 / 16:22 2

У Мінску затрымалі серыйнага рабаўніка, які нападаў на жанчын ззаду

Сталічныя аператыўнікі пры падтрымцы «Алмаза» затрымалі 35-гадовага серыйнага рабаўніка, які нападаў на жанчын ззаду, збіваў з ног і забіраў торбы. Пра гэта піша ГУУС Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што 35-гадовы мінчук з канца лістапада ажыццявіў некалькі рабаванняў на тэрыторыі Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў. Яго затрымалі на месцы злачынства, калі ён на вуліцы Глебкі напаў на маладога хлопца і забраў мабільнік.

Устаноўлена, што рабаванні затрыманы здзяйсняў у цёмны час (позні вечар, раніца). Нападаў на жанчын ззаду, збіваў іх з ног ці наносіў удары і забіраў торбы.

У дачыненні да затрыманага заведзена крымінальная справа па частцы 2 арт. 206 (Рабаванне) КК РБ. Раней мужчыну двойчы судзілі за разбой, а ў лютым гэтага года вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.

Супрацоўнікі міліцыі высвятляюць яго дачыненне да здзяйснення такіх жа злачынстваў на тэрыторыі іншых раёнаў сталіцы.

1
Кент8 / адказаць
05.12.2017 / 16:44
Надеюсь вломили ему хоть немножечко при задержании
0
Русафоб непамяркоуны, Змагар, Свядомы , Пан, Беларус-ту / адказаць
05.12.2017 / 19:57
Вiця Януковiч да таго як рсфср з другога разу прапхнула яго у прэзiдэнты Украiны таксама крау шапкi у людзей накiдваючыся ззаду . Гэта потым ен стау падтрымлiваць страусау у Межыгор'i - беларускай Барвiхе
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30